Кожную суботу а 17 гадзіне адбываецца Святая Імша для асоб глухіх

Архiкатэдральны касцёл
Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

СВЯТЫЯ ІМШЫ

У нядзелю
08:15 — па-беларуску, радыётрансляцыя
10:00 — па-беларуску, з навукай для дзяцей
11:30 — па-польску
13:00 — па-беларуску
15:00 — па-беларуску, напачатку Вяночак да Божай Міласэрнаці
18:30 — па-беларуску
20:00 — па-беларуску
07:00 — па-беларуску
08:00 —па-польску
15:00 — па-беларуску, напачатку Вяночак да Божай Міласэрнаці
18:30 — па-беларуску
У будні дзень звычайны
07:00 — па-беларуску
08:00 —па-польску
12:00 — па-беларуску,
15:00 — па-беларуску, напачатку Вяночак да Божай Міласэрнаці
18:30 — па-беларуску
Ва ўрачыстасці
ў будні дзень

Парафіяльныя аб'явы

12 — 18 мая 2024
VII Велікодны тыдзень
Месяц май
Трывае месяц май, прысвечаны Маці Божай.

Майскія набажэнствы ў нашым касцёле адбываюцца ў буднія дні - пасля святой Імшы ў 18.30, у нядзелю — пасля Святой Імшы ў 11.30.

Таксама з пятніцы трывае навэнна перад Урачыстасцю Спаслання Святога Духа.
13 мая, панядзелак
Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай
14 мая, аўторак
Свята святога Мацея, апостала.
16 мая, чацвер
Успамін святога Андрэя Баболі, прэзбітэра і мучаніка.
19 мая, нядзеля
Урачыстасць Спаслання Духа Святога.

На Святой Імшы, а 13 гадзіне будзем перажываць урачыстасць Першай Святой Камуніі для 70 дзетак з нашай парафіі.

Перад гэтым 18 мая, а 16 гадзіне адбудзецца першая споведзь, а пасля споведзі - рэпетыцыя ўрачыстасці Першай Камуніі.

Святая Імша для асоб глухіх адбудзецца на гэтым тыдні ў пятніцу, 17 мая, у 17.00.
Парафіяльны Карытас
Спатканне валанцёраў і жадаючых далучыцца — у чацвер 16 мая пасля вячэрняй Святой Імшы.

Трывае акцыя «Смартдапамога» — цяпер яна адбываецца раз у месяц — у гэтым месяцы 19 мая з 11 да 13 гадзіны ў дольным касцёле.

Таксама ў наступную нядзелю з 11 да 13 можна атрымаць кансультацыю для бацькоў і дзяцей па сямейных пытаннях. Кансультацыі індывідуальныя і бясплатныя праводзіць спецыяліст з 40-гадовым стажам.
Парафіяльны Карытас
21 студзеня адбылося першае паседжанне парафіяльнага Карытас.

Аб ідэях і планах, якія там узніклі, можна даведацца на наступным спатканні, пасля нядзельнай Святой Імшы, а 13 гадзіне.
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
У працоўныя дні, з панядзелка па пятніцу, адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Пачатак адарацыі — пасля святой Імшы а 15:00.
Заканчэнне адарацыі — перад святой Імшой а 18:30.
Сакрамэнт пакаяння і паяднання
На працягу працоўных дзён, з панядзелка па пятніцу, святары цэлебруюць сакрамэнт пакаяння і паяднання для ўсіх ахвотных.

Да сповядзі можна прыступіць з 10:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.
Сакрамэнт канфірмацыі
Трывае падрыхтоўка да сакрамэнту канфірмацыі. Заняткі абываюцца пасля Святой Імшы, а 13 гадзіне ў нядзелю.
Душпастырства працаўнікоў службы аховы здароўя
У нашай архідыяцэзіі арганізоўваецца душпастырства працаўнікоў службы аховы здароўя.

Сустрэчы будуць адбывацца ў кожны трэці аўторак месяца.
Спатканні малітоўнага руху Маргарыткі
Пачынаючы з кастрычніка месяца, у кожную трэцюю суботу ў нашай Катэдры будуць адбывацца спатканні малітоўнага руху Маргарыткі, якія моляцца ў інтэнцыі святароў.

Кантакты:

Тэлефон (закрыстыя):
+375 (17) 257-65-41
+375 (29) 311-37-11

E-mail: arhikatedraminsk@gmail.com

Адрас:
Мінск, пл.Свабоды 9
(ст.м. Няміга ці ст.м. Кастрычнiцкая)

Касцёл адчынены з 06:45 да 19:30