|
Святая Імша. Часткі Імшы і іх значэнне. |
|
Абнаўленні на сайце
|
|
24.10.2011 г. |
|
Цэлебрацыя Імшы, як дзеянне Хрыста і іерархічна ўпарадкаванага народа Божага,- гэта цэнтр усяго хрысціянскага жыцця, як паўсюднага, так і мясцовага Касцела, а таксама асобных вернікаў. У Імшы дасягае сваёй вяршыні дзеянне Бога, якім Ён асвячае свет у Хрысце, і культ, у якім людзі пакланяюцца Айцу, ушаноўваючы Яго праз Хрыста, Сына Божага ў Духу Святым. Іншыя сакральныя дзеянні і ўсе справы хрысціянскага жыцця звязаныя з імшою, з яе выплываюць і да яе кіруюцца. Паразважаем разам над асобнымі часткамі Імшы каб прыпомніць іх значэнне, мэту і спосаб перажывання. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Абнаўленні на сайце
|
|
04.12.2009 г. |
 Сёння многія людзі захапляюцца рознымі амулетамі, знакамі і г.д. часам не ведаючы значэння і гісторыі гэтай сімволікі, якая часам, носіць антыхрысціянскі характар. Прапануем азнаёміцца з артыкулам "Ці ведаеш, што ты носіш". |
|
|
«Рэальнасць і хрысціянства». Рэкалекцыі для моладзі |
|
Навіны
|
|
09.09.2009 г. |
|
25–26 верасня 2009 г. у нашай парафіі адбыліся рэкалекцыі на тэму «Рэальнасць і хрысціянства», якія праводзіў духоўны айцец Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску а. Аркадзь Куляха OCD.
|
|
|
Aб’явы
|
|
09.09.2009 г. |
|
З пачаткам новага навучальнага года, традыцыйна распачынаюцца рэпетыцыі нашага моладзевага парафіяльнага хора GLORIA. Сардэчна запрашаем усіх, хто хацеў бы спяваць у хоры і гэтым больш актыўна прычыніцца да праслаўлення Бога падчас набажэнстваў, далучыцца да хора. Не абявязкова мець музычную адукацыю - галоўнае мець моцнае жаданне! Жадаючых просім звяртацца да арганістаў або ў закрыстыю. |
|
|
Урачыстасць першай святой Камуніі |
|
Навіны
|
|
31.05.2009 г. |
|
31 мая, ва Урачыстасць Спаслання Духа Святога Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў 97 хлопчыкам і дзяўчынкам першую святую Камунію. Напрацягу двух гадоў дзеці рыхтаваліся да гэтага моманту вывучаючы катэхізіс і прымаючы ўдзел у занятках рэлігіі, таму сённяшні дзень стаў асаблівым для дзетак і бацькоў. У белым адзенні, якое сымвалізуе чыстасць душы пасля першай у іх жыцці споведзі, дзеці пасля пакрапення святой вадой і бласлаўлення бацькоў урачыста ўвайшлі ў святыню. Слезы шчасця можна было бачыць на тварах бацькоў і родных у гэты момант. Пасля Імшы дзяцей чакаў святочны пачастунак і віншавальная праграма. Прапануем ФОТАРЭПАРТАЖ з урачыстасці. |
|
|
Юбілей святарства кардынала Казіміра Свёнтка |
|
Навіны
|
|
26.04.2009 г. |
 У нядзелю 26-га красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі, апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі Ad nutum Sanctae Sedis кардынал Казімір Свёнтэк цэлебраваў у архікатэдры 2 святыя Імшы з нагоды 70-й гадавіны святарства. Разам з кардыналам маліліся Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Марцін Відавіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям'янка і шматлікія святары. Шмат віншаванняў і словаў шчырай удзячнасці выказалі розныя групы вернікаў у гэты дзень. Шмат слёзаў радасці і ўзрушэння можна было ўбачыць у хвіліны калі Казімір Свёнтэк распавядаў пра свой жыццёвы лёс. "ДЗЯКУЮ ПАНУ БОГУ" - такія словы кардынал прамовіў на заканчэнне Імшы. Далучаемся да шматлікіх шчырых віншаванняў і сардэчна дзякуем кардыналу Казіміру Свёнтку за яго ахвярнае служэнне і чакаем у архікатэдры! Прапануем фотаздымкі ўрачыстасці. СПАСЫЛКА |
|
|
Навіны
|
|
19.04.2009 г. |
 18-19 красавіка 2009 года ў нашай святыні адбываўся сімпозіум прысвечаны культу Божай Міласэрнасці ў межах якога прайшло начное чуванне моладзі. Распачалося спатканне кацэртам гурта "AVE" клерыкаў гродзенскай духоўнай семінарыі пасля якога парафія св. Тройцы з Мінску прадставіла пастаноўку аб жыцці св. Паўла. Прадоўжылася чуванне адарацый Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанцовай малітвай. А 4-й гадзіне адбылася св.Імша, скончылася чуванне гадзінкамі да Маці Божай. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж. СПАСЫЛКА |
|
|
Візіт міністра замежных спраў Чэхіі |
|
Навіны
|
|
17.04.2009 г. |
 Міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг, які ў гэтыя дні прабывае з візітам у Рэспубліцы Беларусь, 17 красавіка 2009 г. наведаў Архікатэдральны касцёл, дзе яго сустракалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч са святарамі нашай Архікатэдры. Ён азнаёміўся з гісторыяй і убранствам святыні, аглядзеў стэнды з фотаздымкамі і інфармацыяй пра жыццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Правёў некаторы час на малітве, на развітанне зрабіў запіс у памятняй кнізе ганаровых гасцей нашай святыні. ФОТА |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
16.04.2009 г. |
 ХРЫСТУС УВАСКРОС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС! Шаноўныя госці і сябры нашай парафіяльнай інтэрнэт-старонкі! Сардэчна віншуем Вас з гэтым святам святаў! Няхай Хрыстус надае Вам надзею і напаўняе любоў'ю Вас і Вашых блізкіх! Прапануем вашай увазе фотарэпартаж са святкавання Вялікадню ў нашай архікатэдральнай парафіі. СПАСЫЛКА |
|
|
Набажэнства Вялікай Пятніцы |
|
Навіны
|
|
16.04.2009 г. |
 10 красавіка Каталіцкі Касцёл перажываў Вялікую Пятніцу. У гэты дзень не цэлебруецца Святой Імшы і ва ўсіх касцёлах адбываецца літургія адарацыі крыжа і ўшанаванне Мукі Пана. У нашай парафіі літургію ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Прапануем фотарэпартаж. СПАСЫЛКА |
|
|
<< Перш. < Папяр. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наст. > Апошн. >>
|
| Вынікі 1 - 10 з 100 |