|
Візіт міністра замежных спраў Чэхіі |
|
17.04.2009 г. |
 Міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг, які ў гэтыя дні прабывае з візітам у Рэспубліцы Беларусь, 17 красавіка 2009 г. наведаў Архікатэдральны касцёл, дзе яго сустракалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч са святарамі нашай Архікатэдры. Ён азнаёміўся з гісторыяй і убранствам святыні, аглядзеў стэнды з фотаздымкамі і інфармацыяй пра жыццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Правёў некаторы час на малітве, на развітанне зрабіў запіс у памятняй кнізе ганаровых гасцей нашай святыні. ФОТА
|