| Галоўны алтар |
|
Абраз Імя Марыі Беззаганна Зачатай Традыцыя выяўлення Панны Марыі Каралевы, вядомая з часоў Эфесскага Сабору - з V стагоддзя, атрымала шырокае распаўсюджанне як на Усходзе, так і на Захадзе. Абраз з'яўляецца сучасным творам і быў напісаны ў Італіі па просьбе галавы Касцёла ў Беларусі кардынала Казіміра Свёнтка. Папа Ян Павел ІІ, Слуга Божы, які падараваў і асвяціў яго на плошчы святога Пятра ў Рыме 29 верасня 2004 года, выказаў жаданне, каб ён быў каранаваны. Звычай каранаваць абразы Панны Марыі з'явіўся ў XVI стагоддзі, а яшчэ праз сто гадоў быў ужо зацверджаны Папамі спецыяльны абрад каранацыі. Такога прывілею ўдастойваюцца далёка не ўсе абразы, а толькі тыя, што маюць багатую гісторыю, якія праславіліся шматлікімі цудамі. Каранацыя мінскага абраза - незвычайная, таму што ён пакуль што не мае доўгай гісторыі, пры ім яшчэ не адбылося ніводнага аздараўлення ці навяртання. Таму гэтая каранацыя стала знакам даручэння Касцёла ў Беларусі і ўсяго нашага народа Матчынай апецы Святой Багародзіцы, а таксама выразам падзякі Найсвяцейшай Панне Марыі ад імя ўсяго Касцёла і асабліва ад імя беларускіх каталікоў за захаваны праз Яе заступніцтва скарб веры, які не ўдалося знішчыць ворагам Хрыста за доўгія гады пераследу. Панна Марыя, пакорная Слуга Пана, Маці Езуса Хрыста - Сына Божага - стоячы пад крыжам, стала Саўдзельніцаю Яго справы збаўлення і адкуплення чалавецтва. Узятая з душою і целам у неба, з рук свайго Боскага Сына - Валадара Сусвету - Яна прымае карону вечнай хвалы і тытул Каралевы без граху першароднага зачатай і ўнебаўзятай. Фігуры святых Пятра і Паўла Фігуры святых змешчаны ў цэнтральнай частцы алтара. Зроблены яны былі ў Італіі ў 2004 годзе майстрам Мусснерам Хубертам. Фігуры з'яўляюцца творамі ручной працы і ўнесеныя ў эўрапейскі каталог:
Сертыфікаты, падцвярджаючыя унясенне фігур у эўрапейскі каталог твораў ручной працы |











