| Аднаўленне і рэкансэкрацыя |
|
У 1948 г. катэдральны касцёл быў забраны савецкімі ўладамі і перададзены спартыўнаму таварыству «Спартак». У 1951 г. гэтая святыня была цалкам спустошаная і ператвораная ў дом фізкультуры. Разбураны і перабудаваны будынак нічым ужо не напамінаў касцёла. Пасля атрымання рэлігійнай свабоды пачаліся інтэнсіўныя намаганні католікаў Мінска, каб вярнуць сваю катэдру. І вось пастановаю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 1993 г. будынак мінскай архікатэдры было вырашана вярнуць католікам Мінска. 5 лютага 1994 г. у аддадзенай святыні на першым паверсе Яго Эмінэнцыя ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк адправіў Святую Імшу, а звонку на франтоне катэдры быў устаноўлены крыж. 16 жніўня 1994 г. распачаліся рэстаўрацыйныя працы, якія працягваліся два гады і два месяцы да 16 кастрычніка 1997 г. Дзень 21 кастрычніка 1997 г. стаў днём урачыстай рэкансэкрацыі мінскай архікатэдры. Касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, помнік гісторыі і архітэктуры, страшэнна знішчаны і перабудаваны ў гады савецкага рэжыму, цалкам вярнуў сваю годнасць Дому Божага. Прапануем Вашай ўвазе:
|











