| Катэхеза |
|
Катэхізацыя, катэхеза (ад грэцк. katechein – абвяшчаць, вусна настаўляць) – сістэматычнае навучанне праўдам веры, спалучаная з адпаведным рэлігійным выхаваннем. Мэтамі Катэхезы з’яўляецца абуджэнне і развіццё веры, знаёмства са Святым Пісаннем, усведамленне прыналежнасці да Касцёла, уводзіны ў малітоўнае жыццё, засваенне прынцыпаў хрысціянскай маралі і хрысціянскіх адносінаў да жыцця і свету. У некаторых каталіцкіх краінах катэхеза адбываецца не толькі пры касцёлах, але і ў школе, на занятках па рэлігіі. У Беларусі звычайна праводзіцца ў парафіях. Заняткі для дзяцей, моладзі і дарослых Панядзелак 19.30 - пасяджэнне прызідыума Легіёна Марыі Аўторак 18.30 - святая Імшаз удзелам Хатняга Касцёла (першы аўторак месяца) Серада 19.30 - катэхеза для дарослых
Чацвер 18.30 - Святая Імша з удзелам моладзі, сустрэча са студэнцкай моладдзю Пятніца 8.30 - выставенне Найсвяцейшага сакрамэнт і адарацыя на працягу дня (першая пятніца месяца)
Субота 8.30 - фацімскі ружанец (першая субота месяца)
Нядзеля 9.20 - сустрэча з міністрантамі (дзеці)
кс. Антоні Клімантовіч |











