|
Навіны
|
|
02.04.2007 г. |
|
24 сакавіка, познім вечарам у мінскай Архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі было шматлюдна – на велікапоснае чуванне сабралася моладзь з многіх парафій Беларусі. Тэма чування - “Мы за святасць”. |
|
Падрабязней...
|
|
|
25 сакавіка – дзень абароны жыцця |
|
Навіны
|
|
31.03.2007 г. |
|
Жыццё – гэта найвялікшая каштоўнасць, найцудоўнейшы Божы дар. Разнастайнасць праяваў Жыцця бясконцая і кожная істота непаўторная па сваёй прыродзе. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
21.02.2007 г. |
|
21 лютага адзначаецца Папяльцовая серада, якая распачынае ў Каталіцкім Касцёле перыяд Вялікага посту. Адметным знакам гэтага дня з'яўляецца абрад пасыпання попелам, які замяняе чын пакаяння. Мы прызнаём, што грэшныя, просім у Бога прабачэння і выказваем шчырае імкненне навярнуцца. Мы выходзім на дарогу аскезы, якая прывядзе нас да Пасхальнага Трыдуума — кульмінацыі літургічнага года. У сераду ў архікатэдральным касцёле на святую Імшу сабралося шмат вернікаў, каб распачаць перыяд Вялікага посту знакам пакаяння. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
16.02.2007 г. |
|
Звычайна апошні чацвер перад пачаткам Вялікага посту называюць “тлустым”. І па звычаю кожны тлусты чацвер у Катэдры маюць мейсца запусты для моладзі з пачастункам ды музыкай. Гэтым разам прайшла вечарына у беларускай традыцыі, што было бачна і па стравах (кілбаса пальцам пханая, хрусты), і па ўбранню залі дольнага касцёла, упрыгожанай вышыванымі рушнікамі, і па чыста беларускіх строях многіх прысутных. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Дзякуем вам, кс. Уладзіслаў |
|
Навіны
|
|
12.02.2007 г. |
|
У нядзелю, 4 лютага 2007 года , парафіяне архікатэдральнага касцёла выказвалі сваю ўдзячнасць і развітваліся з ксяндзом Уладзіславам Лазарам, які працаваў у нашай парафіі на працягу больш чым трох гадоў. Святую Імшу а 13 гадзіне цэлебраваў ксёндз Уладзіслаў, пасля якой кс. пробашч Антоні Клімантовіч аб’явіў прысутным пра атрыманне дэкрэту ад кс. біскупа, згодна з якім кс. Уладзіслаў пераводзіцца ў якасці адміністратара ў горад Мар'іна Горка. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Святарскае пасвячэнне ў Архікатэдры |
|
Навіны
|
|
11.02.2007 г. |
 У суботу 10 лютага 2007 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі з рук Апостальскага Адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі прыняў святарскае пасвячэнне дыякан Андрэй Фёдараў. Новапрэзбітэр, які паходзіць з Ліды, скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Перад пасвячэннем ён пэўны час здзяйсняў дыяканскае служэнне ў розных парафіях, у тым ліку ў маладзечанскай парафіі святога Юзафа і парафіі Сымона і Алены ў Мінску. |
|
|
Сакрамэнт канфірмацыі ў архікатэдры |
|
Навіны
|
|
17.01.2007 г. |
|
У нядзелю 14 студзеня 2007 г. у мінскім архікатэдральным касцёле адбыўся сакрамэнт канфірмацыі. Яго ўдзяліў Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоній Дзям’янка. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Выступленне катэдральнага хора “Гасанна” з Віцебска |
|
Навіны
|
|
14.01.2007 г. |
|
Вечарам, у суботу, 13 студзеня 2007 г. у парафіі, адбыўся канцэрт хора “Гасанна” з катэдральнай парафіі св. Барбары з Віцебску і ансамбля Віцебскай абласной філармоніі. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
26.12.2006 г. |
 Увечары 24 снежня 2006 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям'янка цэлебраваў святую Імшу ў вігілію Нараджэння Пана - "Пастэрку". |
|
Падрабязней...
|
|
|
Пасвячэнні ў дыяканы ў катэдральным касцёле |
|
Навіны
|
|
12.12.2006 г. |
|
У нядзелю 10 снежня 2006 года, першы раз пры адноўленным алтары, адбылося пасвячэнне ў дыяканы двух клерыкаў Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску: Аляксандра Вітко з Мінска і Дзмітрыя Чупрына з Маладзечна. Удзяленне пасвячэння і цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскі ксёндз-біскуп Антоній Дзям’янка. |
|
Падрабязней...
|
|
|
<< Перш. < Папяр. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наст. > Апошн. >>
|
| Вынікі 91 - 100 з 101 |