 |
Навіны і аб’явы
|
Навіны
|
|
03.06.2007 г. |
 2 чэрвеня бягучага года, а 11-й гадзіне ў архікатэдральным касцёле адбылася ўрачыстая Святая Імша, падчас якой Апостальскі Адміністратар sede vacante i ad nutum Sanctae Sedis Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям’янка ўдзяліў пасвячэнні прэзбітэрату дыякану Юрыю Санько, які працуе ў архікатэдры з 14 лістапада 2006 года. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
01.06.2007 г. |
 1 чэрвеня, а 19:30 у архікатэдральным касцёле адбылася святая Імша, на якую сабралося шмат студэнтаў з розных парафій Мінска, каб у супольнай малітве падзякваць Пану Богу за мінулы акадэмічны год. Цэлебраваў імшу ксёндз Віталій Драздоўскі - адказны за душпастэрства моладзі ў архідыяцэзіі. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
26.05.2007 г. |
|
- 10 чэрвеня адбудзецца працэсія Божага Цела па вуліцах нашага горада. А менавіта, па вул. Казлова, па тратуару пр. Незалежнасці, вул.Берсана, Валадарскага, Інтэрнацыянальнай і закончыцца ўрачыстая працэсія каля архікатэдральнага касцёла на плошчы Свабоды. Пачатак - святая Імша каля касцёла св. Роха на Залатой Горцы а 9.00 гадзіне. У часе працэсіі ва ўсіх касцёлах Мінска святых Імшаў не будзе. Шчыра заахвочваем усіх прыняць удзел у працэсіі. Гэта не толькі маніфістацыя нашай веры, але ў першую чаргу свята Езуса, прысутнага ва Эўхарыстыі, які жадае прайсці па вуліцах сталіцы, каб удзяліць шчодрае благаслаўленне жыхарам нашага горада і нашай краіны. (Шчыра запрашаем першакамунійных дзяцей да ўдзелу ў працэсіі.) |
|
|
Навіны
|
|
21.05.2007 г. |
 У нядзелю, 20 мая, у архікатэдральным касцёле адбылася урачыстасць першай святой камуніі ў дзетак, якія на працягу 2-х гадоў рыхтаваліся да таго, каб прыступіць да сакрамэнту споведзі і эўхарыстыі. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Пілігрымка Мінск-Пінск-Янаў |
|
Навіны
|
|
19.05.2007 г. |
|
16 мая ў г. Янава Брэсцкай вобл. адбылася вялікая ўрачыстасць з нагоды 350-годдзя мучаніцкай смерці св. Андрэя Баболі. У гэты невялікі гарадок, у якім быў жорстка закатаваны Андрэй Баболя, з’ехаліся пілігрымы з усіх куткоў Беларусі і Польшчы. Парафія мінскага архікатэдральнага касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі таксама адправіла цэлы аўтобус пілігрымаў на гэтую ўрачыстасць. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Падарожжа парафіяльнага хору "Gloria" |
|
Навіны
|
|
18.05.2007 г. |
 12-13 мая хор Мінскай Архікатэдры „Gloria“ наведаў Віцебскія парафіі, упрыгожваючы ў іх Літургію сваім спевам. Выканаўцы наведалі парафіі ў Задарожжы, Полацку, Віцебску і Шуміліна. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
13.05.2007 г. |
|
Як ўжо стала традыцыяй, на пачатку мая моладзь архікатэдральнага касцёла адпраўляецца ў невялікую аўтобусную пілігрымку па каталіцкіх мясцінах Беларусі. Гэта касцёлы з багатай і велічнай архітэктурай, касцёлы гісторыя якіх налічвае некалькі стагоддзяў, санктуарыі. Сёлета пілігрымка рушыла 9 мая ад архікатэдральнага касцела, праз Пяршаі, Шчучын, Ваўкавыск, Зэльву, Слонім і Жыровічы. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
06.05.2007 г. |
 У нядзелю 6 мая ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася урачыстасць – прыміцыйную святую Імшу цэлебраваў ксёндз новапрэзбітэр – Мікалай Ліпскі. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
08.04.2007 г. |
|
Хрыстус уваскрос!!!- Сапраўды ўваскрос!!! Паважаныя наведвальнікі сайту Архікатэдральнай Парафіі! Сардэчна віншуем Вас з Найвялікшым святам Літургічнага году - святам Уваскрасення Езуса Хрыста! Жадаем заўсёды знаходзіцца ў стане вялікай радасці, якую перажываем менавіта ў гэты дзень, жадаем апекі Маці Божай і Божага благаслаўлення для ўсіх Вас! Няхай таямніца змертвыхпаўстання Пана будзе для Вас крыніцай надзеі, любові і веры, няхай святло Хрыста дапаможа назаўсёды выйсці з цемры граху і пачаць новае жыцце з Хрыстом - Валадаром Сусвету.
Кс. пробашч Антоні Клімантовіч, рэд. калегія сайту |
|
|
Навіны
|
|
07.04.2007 г. |
|
«У той час мноства людзей, якія прыйшлі на свята, калі пачулі, што Езус ідзе ў Ерузалем, узялі пальмовая галінкі і выйшлі Яму насустрач, усклікаючы: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана, Валадар Ізраэля!» (пар. Ян 12, 12-13). Першага красавіка хрысціяне ўсяго свету святкавалі Пальмовую нядзелю. У гэты дзень Касцёл успамінае ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы. |
|
Падрабязней...
|
|
| << Перш. < Папяр. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наст. > Апошн. >>
| | Вынікі 81 - 90 з 101 |
© Рымска-каталіцкая парафія архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, 2007-2010
|
 |
|
 |