Rating All.BY
Навіны і аб’явы
Першы дзень святых місій
Парафіяльныя місіі
14.10.2007 г.

Image14 кастрычніка Святой Імшой  а 10-й гадзіне ў нашай парафіі  распачаліся парафіяльныя місіі, да якіх рыхтаваліся на працягу года. На пачатку Імшы пад гукі гімну да Духа Святога Veni Creator Spiritus ксёндз – пробашч Антоні Клімантовіч урачыста, з рэліквіямі, увёў місіянераў айца Бернарда і айца Аркадзя ў святыню.

Падрабязней...
 
Місіі гэта час збаўлення
Парафіяльныя місіі
13.10.2007 г.

ImageСвятыя місіі — гэта заўсёды час Божай ласкі, час, калі Хрыстус уваходзіць у нашыя дамы, кватэры, у нашыя сэрцы. Таму хачу запрасіць вас усіх прыняць актыўны ўдзел у парафіяльных місіях.

Падрабязней...
 
Святарскія пасвячэнні першых выпускнікоў МВДС у Пінску
Навіны
30.09.2007 г.

ImageУ суботу, 29 верасня 2007 года, а 12 гадзіне Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскі біскуп Антоній Дзям’янка ўдзяліў пасвячэнні прэзбітэрату першым выпускнікам Вышэйшай междыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Пінску, дыяканам Аляксандру Вітко з Мінска і Дзмітрыю Чупрыну з Маладзечна.

Падрабязней...
 
Першая святая Імша новапрызначанага Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Мінскай архікатэдры
Навіны
26.09.2007 г.

ImageУ сераду, 26 верасня 2007 года, першую пасля прызначэння, святую Імшу ў архікатэдры цэлебраваў арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з ім  маліліся Апостальскі Адміністратар біскуп Антоній Дзям'янка, Генеральны вікарый архідыяцэзіі кс. прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі, канцлер Мінска-Магілёўскай мітрапалітальнай курыі кс. Юрый Касабуцкі, пробашч архікатэдры кс. Антоні Клімантовіч і іншыя святары з Мінска.

Падрабязней...
 
План парафіяльных місій
Парафіяльныя місіі
23.09.2007 г.

Парафіяльныя місіі 14-21 кастрычніка 2007 г.
Ужо зараз прапануем азнаёміцца з планам парафіяльных місій:

Падрабязней...
 
Моладзевыя спатканні
Запланаваныя мерапрыемствы
07.09.2007 г.

ImageРаспачаўся новы навучальны год для школьнай і студэнтскай моладзі. Таму ў нашым касцёле распачынаюцца традыцыйныя спатканні студэнтскай моладзі, якія будуць праходзіць у чацвер пасля святой Імшы а 18:30. З гэтай нагоды на нашым сайце створаны новы падраздзел "Моладзевыя спатканні".

Падрабязней...
 
"Чувайце і маліцеся" Мц. 26, 41
Навіны
14.07.2007 г.

З 1 жніўня распачынаецца духоўная падрыхтоўка да парафіяльных місій, якія распачнуцца 14 кастрычніка гэтага года і закончацца 21 кастрычніка ў 10 гадавіну рэкансэкрацыі нашага касцёла. Гэтая падрыхтоўка будзе заключацца ў няспыннай малітве вернікаў на працягу трох месяцаў. Кожны жадаючы ў сакрыстыі можа атрымаць картку з вызначаным часам паўгадзіннай малітвы ў адной з інтэнцый, адзін раз у тыдзень на працягу трох месяцаў.

Малітоўныя інтэнцыі наступныя:

  • Малітва аб паяднанні і навяртанні
  • Малітва за хворых і церпячых
  • Малітва аб аднаўленні парафіі
  • Малітва аб вызваленні ад залежнасцей
  • Малітва аб навяртанні грэшнікаў
  • Малітва аб пакліканнях
  • Малітва за дзяцей і моладзь

 Сардэчна запрашаем усіх прыняць удзел у гэтым няспынным малітоўным чуванні.

 
35-я сустрэча Генеральных сакратароў канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы
Навіны
14.06.2007 г.

Image14 чэрвеня, а 19-й гадзіне ў нашым архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, пад гукі гімну "Veni Creator Spiritus", распачалася ўрачыстая святая Імша з нагоды пачатку працы 35-й сустрэчы Генеральных сакратароў канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы, якая будзе праходзіць з 14 па 18 чэрвеня ў Мінску. 


Падрабязней...
 
Прыміцыйная святая Імша
Навіны
12.06.2007 г.
Image10 чэрвеня, адразу пасля працэсіі Божага Цела, якая завяршылася ля архікатэдральнага касцёла,  прыміцыйную святую Імшу цэлебраваў ксёндз-новапрэзбітэр Юрый Санько, які тыдзень таму атрымаў пасвячэнні прэзбітэрату ў сценах архікатэдральнай святыні.
Падрабязней...
 
Працэсія Божага Цела
Навіны
12.06.2007 г.
Image10 чэрвеня 2007 года  вернікі каталіцкага касцёла ў Мінску прайшлі ў святочнай эўхарыстычнай працэсіі  па вуліцах нашага горада. Эўхарыстычная працэсія – гэта праява нашай веры, гэта перадусім свята Езуса Хрыста, які прысутны ў эўхарыстыі, прайшоў па вуліцах сталіцы, удзяляючы шчырае благаславенства яе жыхарам.
Падрабязней...
 
<< Перш. < Папяр. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наст. > Апошн. >>

Вынікі 71 - 80 з 101


Дахаты Для друку Кантакт Пошук