|
Навіны
|
|
23.12.2007 г. |
|
У нядзелю, 23 снежня на святую Імшу а 13-й гадзіне прыбыла лампада з агнём, запаленым ад Нязгаснага зьніча ў Бэтлеемскай Базыліцы Раства Хрыстова. Ужо болей за 20 год Бэтлеемскі агонь перадаецца з рук у рукі, з святыні ў святыню па ўсёй Еўропе. І вось ужо восьмы раз лампадка прыбыла ў Беларусь і не абмінула нашу архікатэдральную парафію, каб данесці да ўсіх вернікаў святло нараджэння Хрыста! Лампада знаходзіцца ў касцёле і кожны жадаючы можа запаліць зьніч ад яе. Акцыя дзейнічае пры падтрымцы Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы. |
|
|
VI Еўрапейскі з’езд студэнтаў універсітэтаў |
|
Навіны
|
|
10.12.2007 г. |
 У нядзелю, 9 снежня 2007 года ў Рыме распачаўся шосты Еўрапейскі з’езд студэнтаў універсітэтаў, які арганізуецца бюро па душпастырству студэнтаў вікарыята Рыму. На штогадовае спатканне прыбылі студэнты з розных краін Еўропы і Амерыкі, і ўпершыню у працы з’езду прымае ўдзел дэлегацыя з Беларусі ў склад якой уваходзяць парафіяне архікатэдральнага касцёла. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
05.12.2007 г. |
|
Нягледзячы на тое, што наш архікатэдральны хор Gloria адзначаў свой юбілей 25-га лістапада, працягваюць прыходзіць віншаванні з розных кутокоў свету ад былых яго ўдзельнікаў! Прапануем азнаёміцца з гэтымі віншаваннямі на адмысловай старонцы. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
30.11.2007 г. |
|
Ужо традыцыйна напярэдадні свята Св. Андрэя ў нашай архікатэдры прайшлі андрэйкі (так званы апошні час перад Адвэнтам, перад складаннем пастаноў, праз якія мы духоўна будзем рыхтавацца да Божага нараджэння). Асабліва цікавыя андрэйкі заўсёды для моладзі. У гэты час мы маем цудоўную магчымасць сапраўднага паяднання паміж сабой. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
27.11.2007 г. |
 10 год з дня свайго заснавання адзначыў 25 лістапада хор “Gloria” мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Ва ўрачыстасць Хрыста Валадара сусвету на святой імшы а 13 гадзіне разам спяваў дзеючы склад харыстаў і былыя ўдзельнікі хора. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Aб’явы
|
|
25.11.2007 г. |
|
Паважаныя наведвальнікі сайту архікатэдральнай парафіі! На нашым сайце з'явіўся новы раздзел пад назвай "Казанні з Імшы на радыё" У гэтым раздзеле будуць змяшчацца гаміліі, якія прамаўляліся ці будуць прамаўляцца падчас трансляцый святой Імшы на першым канале беларускага радыё. Спадзяемся, што друкаваныя казанні прычыняцца да больш глыбокага разумення слова Божага і прынясуць духоўны плён. Матэрыялы будуць дадавацца паступова. |
|
|
Імша падзякі арцыбіскупа Мітрапаліта Т. Кандрусевіча ў архікатэдры |
|
Навіны
|
|
12.11.2007 г. |
 У панядзелак, 12 лістапада 2007 года, у дзень успаміна святога мучаніка Язафата Кунцэвіча, святую Імшу ў архікатэдры цэлебраваў Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Ахвяру святой Імшы біскуп складаў у інтэнцыі ўсіх тых, хто тым ці іншым чынам прычыніўся на арганізацыі і правядзення ўрачыстага Інгрэса, які адбыўся два дні таму ў сценах архікатэдральнага касцёла. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Інгрэс Мітрапаліта арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча |
|
Навіны
|
|
11.11.2007 г. |
 У суботу, 10 лістапада 2007 года, у Архікатэдральным Касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся ўрачысты Інгрэс - цырымонія ўваходу ў Мінскую архікатэдру новапрызначанага арцыбіскупа мітрапаліта Мінска-Магілёўскагаі Тадэвуша Кандрусевіча – кананічнае ўступленне на пасаду. |
|
Падрабязней...
|
|
|
З Днём нараджэння "GLORIA" |
|
Навіны
|
|
08.11.2007 г. |
|
Усклікні Пану уся зямля! Служыце Пану з радасцю; ідзіце перад абліччам Ягоным з пахвалою! Ведайце, што Пан ёсць Бог, што Ён стварыў нас, і мы - Ягоныя, Ягоны народ, і авечкі паствы Ягонай. Пс 99,1-3.
Штогод кожная парафія, якая мае хор, з пашанай святкуе ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцельнай музыкі і спеву. Для хору "GLORIA" гэтае свята асаблівае -дзень нараджэння! НАМ 10 ГОД! |
|
Падрабязней...
|
|
|
Парафіяльныя місіі
|
|
21.10.2007 г. |
 Хутка бяжыць час, скончыліся місіі і сёння маем мэтай падсумаваць ўсё тое, што адбылося ў нашай парафіі на працягу гэтых васьмі дзён. На працягу года, парафіяне архікатэдральнай парафіі рыхтаваліся да незвычайнай падзеі – парафіяльных місій. Некалькі пакаленняў вернікаў Мінска не мелі магчымасці атрымаць такі дар ад Пана Бога – уздел у місіях. Таму і падрыхтоўка да іх была асаблівай. На працягу года трывала пілігрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай па сем’ях нашай парафіі, на працягу трох месяцаў няспынна ўзносілася малітва аб духоўным плёне місій. І нарэше 14 кастрычніка айцы кармеліты босыя - а. Аркадзій і а.Бернард урачыста ўвайшлі ў святыню. Святой Імшой а 10-й гадзіне распачаліся місіі з навукай скіраванай да дзяцей. На працягу васьмі дзён айцы ахапілі ўсе группы вернікаў навукаю слова Божага. |
|
Падрабязней...
|
|
|
<< Перш. < Папяр. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наст. > Апошн. >>
|
| Вынікі 61 - 70 з 101 |