Rating All.BY
Навіны і аб’явы
Запусты ў архікатэдры
Навіны
07.02.2008 г.

ImageНапярэдадні Папяльцовай серады, якая распачынае  Вялікі пост, моладзь з нашай парафіі вырашыла арганізаваць Запусты. Для гэтага чацвёртага лютага пасля вячэрняй Святой імшы усе жадаючыя былі запрошаны на традыцыйную сумесную малітву моладзі, падчас якой вернікі маліліся каронкай да Божай Міласэрнасці, якая дала магчымасць яшчэ раз задумацца над нашым паўсядзённым жыццём. Пасля малітвы, ў дольным касцёле было арганізавана выступленне моладзевага хрысціянскага гурта “Небасхіл” з парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка).

Падрабязней...
 
Фотаздымкі ўрачыстасці каранацыі абраза Маці Божай
Абнаўленні на сайце
03.02.2008 г.
Паважаныя наведвальнікі і сябры нашай інтэрнэт-старонкі. На сайце з'явілася галерэя фотаздымкаў з урачыстасці каранацыі абраза Маці Божай, адкрыцця галоўнага алтара і асвячэння арганаў, якая адбылася 10 снежня 2005 года.  СПАСЫЛКА
 
Рэкалекцыі для хатняга касцёла
Навіны
30.01.2008 г.

У мінулыя выхадныя дні, 25-27 студзеня ў архікатэдральным Касцёле Імя Найсвяцейшай Марыі Панны сабраліся сем’і Хатняга Касцёла, каб у малітоўным суцішэнні паразважаць аб сваім сужэнскім пакліканні. Сустрэліся ў братняй любові дзеля таго, каб паслухаць словы Пана аб праўдзе хрысціянскага жыцця на той дарозе, якую выбралі – роўныя сярод роўных. Тыя, хто слухае і выконвае Слова Пана – кожны па-сваіх сілах і магчымасцях – вучымся быць братамі і сёстрамі. Гэтаму нас навучаў малады святар нашай Айчыны Юрый Санько. Нас было пятнаццаць сем’яў, але выдавалася, што мы ўсе, хто прыналежыць да Супольнасці, у гэтыя дні былі разам, бо ўспаміналі перажытае, будавалі планы на будучыню, дзяліліся навінамі, радаваліся добрым звесткам і перажывалі няўдачы. Дзякуем Езусу Хрысту за гэты час Божай Ласкі.

 Адказная пара Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі 
 Аляксей і Стася Каралевіч. 

 
Экуменічная малітва
Навіны
24.01.2008 г.
ImageПадчас тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, напярэдадні свята Навяртання св. апостала Паўла, 24 студзеня 2008 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася Экуменічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій нашай краіны. Такое набажэнства прайшло ў Беларусі ўпершыню па ініцыятыве арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, які ўзначаліў малітву.
Падрабязней...
 
Аплатковае спатканне Мітрапаліта
Навіны
14.01.2008 г.
ImageУ нядзелю, 13 студзеня Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч правеў у архікатэдры запланаванае аплатковае спатканне з архітэктарамі, праектыроўшчыкамі  і будаўнічымі.
Падрабязней...
 
Сакрамэнт канфірмацыі ў архікатэдры
Навіны
13.01.2008 г.
ImageУ нядзелю, 13 студзеня, у свята Хросту Пана ў мінскай архікатэдры Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 62-м вернікам архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, парафіі Нараджэння Маці Божай і парафіі Маці Божай Будслаўскай. 
Падрабязней...
 
Каляда ў Мітрапалітальнай Курыі
Навіны
13.01.2008 г.
ImageУ чацвер, 10 студзеня моладзь парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха), што на Залатой Горцы і моладзь архікатэдральнай парафіі наведалі з традыцыйнай калядой Мітрапалітальную Курыю і арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. 
Падрабязней...
 
Фотаздымкі ўрачыстасці рэкансэкрацыі
Абнаўленні на сайце
12.01.2008 г.
На сайт дададзены архіўныя фотаздымкі з урачыстасці рэкансэкрацыі нашай святыні ў 1997 годзе. .
 
Вечары калядных віншаванняў
Навіны
07.01.2008 г.
ImageНа працягу некалькіх тыдняў у нашай святыні праводзіліся музычныя спатканні - вечары калядных віншаванняў. У межах спатканняў адбыліся канцэрты арганнай музыкі: канцэрт студэнтаў БДАМ (класс дацэнта Ул. Неўдаха), канцэрт у выкананні прафесара У. Алоўнікава. 6 студзеня адбылася калядная сустрэча хораў розных парафій г. Мінска. Удзел у музычным спатканні прынялі хоры : Архікатэдральнага касцёла  - Gloria, хор парафіі св. Яна Хрысціцеля - Čaelispesto, хор Polonez, хор парафіі Насвяцёйшай Тройцы. Былі выканыны традыцыйныя, як беларускія так і замежныя калядныя спевы. Кожны калектыў адрозніваўся сваім, характэрным толькі для яго, стылем выканання, што зрабіла канцэрт сапраўдным падарункам для ўсіх слухачоў. Напрыканцы канцэрту Яго Эксцэленцыя біскуп Антоній Дзям'янка заахвоціў праводзіць такія музычныя спатканні кожны год. Завяршылася спатканне спевам Магутны Божа.
 
Адвэнтавае начное чуванне моладзі
Навіны
23.12.2007 г.
Вечарам 22 снежня ў мінскай архікатэдры распачалося ўжо традыцыйнае  дыяцэзіяльнае начное адвэнтавае чуванне моладзі. У гэтым годзе яно было юбілейным – дзесятым. Уражвала тое, як шмат моладзі да пачатку Імшы прыступала да сакрамэнту споведзі,  каб з чыстым сэрцам прыняць удзел у Эўхарыстыі. Распачалося чуванне святочнай святой Імшой а 23-й гадзіне, якую ўзначальваў арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. (гамілія mp3)
Падрабязней...
 
<< Перш. < Папяр. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наст. > Апошн. >>

Вынікі 51 - 60 з 101


Дахаты Для друку Кантакт Пошук