|
Навіны
|
|
20.05.2008 г. |
|
Адно са святых месцаў Беларусі – Нацыянальны Санктуарый Маці Божай Будслаўскай – наведала у пачатку мая наша катэдральная моладзь. На тры дні гэтае месца стала для нас месцам малітвы і працы. Група з 25 чалавек прымала ўдзел у рэкалекцыях, арганізаваных кс. Віталіем Драздоўскім – адказным за душпастэрства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, і с.Сафіяй Голуб – кіраўніком нашага моладзевага хора “Gloria”. Тэма рэкалекцый – разважанні аб Святым Духу – асобе трыадзінага Бога. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
18.05.2008 г. |
|
У нядзелю, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы у нашай парафіі адбылося свята першай Святой Камуніі ў дзетак, якія на працягу двух гадоў рыхтаваліся да гэтай незвычайнай для іх падзеі. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
10.05.2008 г. |
|
У суботу, 10 мая, у вігілію ўрачыстасці Спаслання Духа Святога у нашай парафіі адбылася вельмі радасная і прыгожая падзея - сакрамэнт шлюбу прынялі Павел і Ксенія Рак. Гэтая маладая пара вядомая ў парафіяльнай супольнасці сваім актыўным удзелам у жыціі парафіі і яскравым прыкладам сапраўднага хрысціянскага жыцця. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Святая Імша ў інтэнцыі ахвяраў катастрофы на ЧАЭС |
|
Навіны
|
|
21.04.2008 г. |
|
У суботу 26 красавіка 2008 г., у 22-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі падчас святой Імшы ў 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле маліўся ў інтэнцыі ахвяраў катастрофы ў Чарнобылі. |
|
|
УВАГА! Змяняецца расклад святой Імшы для студэнтаў і моладзі! |
|
Aб’явы
|
|
11.04.2008 г. |
|
Шаноўная моладзь, студэнты! З 10 красавіка 2008 года змяняецца расклад моладзевай святой Імшы. Святая Імша для моладзі будзе цэлебравацца ў чацвер а 18:30! Таксама шчыра заахвочваем вас прымаць удзел у моладзевых спатканнях, якія будуць мець мейсца пасля святой Імшы і будуць праводзіцца ў выглядзе біблійных разважанняў у групах. Першае такое спатканне адбылося у чацвер 10 красавіка і пакінула шмат прыемных уражанняў. Праводзіць спатканні будуць кс. Віталій Драздоўскі і кс. Юры Санько. Сардэчна запрашаем далучацца і разам пазнаваць Святое Пісанне, тым больш што 2008 год аб'яўлены ў Касцёле - годам Божага Слова. Завяршацца сустрэчы будуць у касцёле супольнай адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту.
|
|
|
Навіны
|
|
24.03.2008 г. |
|
Шаноўныя сябры нашай інтэрнэт старонкі! Ад усяго сэрца віншуем Вас з надыйшоўшым найвялікшым святам хрысціянства- Уваскрасеннем Хрыстовым! У гэтыя светлыя дні жадаем Вам як найглыбей прыблізіцца да разумення і асэнсавання неспасцігальнай таямніцы Пасхі, якая з'яўляецца цэнтрам нашай веры, каб яшчэ больш умацавацца духоўна і дзяліцца радасцю пазнання Хрыста з бліжнімі. ХРЫСТОС УВАСКРОС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС!
Кс. Пробашч Антоні Клімантовіч
|
|
|
Навіны
|
|
16.03.2008 г. |
 16 сакавіка Святы Касцёл адзначае Пальмовую нядзелю - свята падчас якога вернікі ўспамінаюць урачысты ўваход Езуса ў Ерузалем. У нашым касцёле адбыліся святыя Імшы, падчас якіх былі асвечаныя, прынесеныя вернікамі вербачкі і пальмы - на знак прывітання Збаўцы. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Прамова Папы на беларускай мове і прамова Мітрапаліта mp3 |
|
Абнаўленні на сайце
|
|
03.03.2008 г. |
|
Паважаныя сябры нашай інтэрнэт старонкі, на сайце змешчаны запіс прамовы Папы Бэнэдыкта XVI на беларускай мове, падчас тэлемосту які адбыўся 1 сакавіка (mp3). Таксама прапануем поўны запіс вельмі эмацыянальнай прамовы да моладзі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча пасля завяршэння тэлемосту (mp3). |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
01.03.2008 г. |
 У першы вясновы дзень, 1 сакавіка ў Мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася гістарычная падзея - вернікі Беларусі змаглі з дапамогай спадарожнікавай сувязі, удзельнічаючы ў тэлемосте, маліцца разам са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI! Тэлемост аб'яднаў гарады: Таледа (Іспанія), Апарэсіда (Бразілія), Лоха (Эквадор), Неапаль (Італія), Гавана (Куба), Мехіка (Мексіка), Авіньён (Францыя), Вашынгтон (ЗША), Бухарэст (Румынія) і Мінск (Беларусь). Дэвіз тэлемосту "Еўропа і Амерыкі разам для пабудовы цывілізацыі любові" |
|
Падрабязней...
|
|
|
Набажэнства крыжовага шляху |
|
Навіны
|
|
29.02.2008 г. |
 У пятніцу, 29 лютага ў мінскай архікатэдры адбылося вялікапоснае пакутнае набажэнства крыжовага шляху, якое ўзначаліў Мітрапаліт арцыбіскуп Мінска-Маігілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. |
|
Падрабязней...
|
|
|
<< Перш. < Папяр. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наст. > Апошн. >>
|
| Вынікі 41 - 50 з 101 |