|
Візіт Яго Эмінэнцыі кардынала Тарчызіо Бэртонэ |
|
Навіны
|
|
28.06.2008 г. |
 У нядзелю, 22-га чэрвеня святую Імшу ў архікатэдральнай святыні цэлебраваў Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI, Яго Эмінэнцыя кардынал Тарчызіо Бэртонэ. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Дзень адчыненых дзвярэй у семінарыі |
|
Навіны
|
|
05.06.2008 г. |
|
2-ога чэрвеня прайшоў дзень Адчыненых дзвярэй ў Вышэйшай Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ім. св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, куды з’ехаліся міністранты з парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія адчуваюць Божы голас у душы. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Навіны
|
|
02.06.2008 г. |
 У красавіку ў нашай святыні распачаліся працы па аднаўленні фрэсак (паліхроміі) у левай (усходняй) бочнай наве. Працы праводзяцца згодна з канцэпцыяй сагласаванай і зацверджанай у камітэце па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры РБ. Агульная плошча 17,5 метраў кв. Працы праводзяцца выключна з ахвяраванняў вернікаў, таму шчыра дзякуем усім ахвярадаўцам. ФОТАГАЛЕРЭЯ |
|
|
Навіны
|
|
02.06.2008 г. |
 У нядзелю,1-га чэрвеня ў нашым касцёле адбылася даволі выбітная падзея: Падчас святой Імшы а 13-й гадзіне сакрамэнт святога Хросту прынялі адразу восем дзяцей! Цэлебраваў святую Імшу і удзяліў сакрамэнт ксёндз-пробашч парафіі Антоні Клімановіч. Заахвочваем да малітвы ў інтэнцыях дзяцей і іх бацькоў! Гэтая падзея яшчэ раз падкрэслівае тое, што Касцёл на Беларусі развіваецца і павялічваецца! Прапануем вашай увазе фотарэпартаж са Святой Імшы. СПАСЫЛКА |
|
|
Навіны
|
|
31.05.2008 г. |
 У субботу, 31 мая у Архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, у часе святой Імшы а 12.00 гадзіне, клерык Дзмітрый Пухальскі атрымаў з рук Яго Эксцэленцыі кс. Арцыбіскупа Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча дыяканскія пасвячэнні. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Працэсія Божага Цела ў Мінску |
|
Навіны
|
|
28.05.2008 г. |
|
У нядзелю, 25 мая мінскія католікі прайшлі па вуліцах горада ва ўрачыстай працэсіі Божага Цела. Прапануем фотарэпартаж з гэтай падзеі.
ФОТАРЭПАРТАЖ
|
|
|
Міжнародная навуковая канферэнцыя «Нашы святыні» |
|
Навіны
|
|
27.05.2008 г. |
|
У суботу, 7 чэрвеня 2008 г. у нашым касцёле адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Нашы святыні», прысвечаная 500-годдзю заснавання мінскага фарнага касцёла, 225-годдзю заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі, 210-годдзю заснавання Мінскай дыяцэзіі. У канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя спецыялісты ў галіне гісторыі, мастацтвазнаўства, кананічнага права — прадстаўнікі навуковых установаў Беларусі, Польшчы і Расіі. |
|
|
Навіны
|
|
27.05.2008 г. |
|
У суботу 7 чэрвеня 2008 г. у нашай святыні адбыўся канцэрт арганнай музыкі (выканаўца — Эльжбета Кароляк), прысвечаны 500-годдзю заснавання мінскага фарнага касцёла, 225-годдзю заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі, 210-годдзю заснавання Мінскай дыяцэзіі. |
|
|
Aб’явы
|
|
24.05.2008 г. |
|
Шаноўная студэнтская моладзь! У сувязі з надыйшоўшым часам іспытаў і залікаў, у нашай парафіі скончваюцца традыцыйныя спатканні, якія адбываліся ў чацвер. Адновяцца яны ў верасні, з пачаткам новага навучальнага года. Жадаем Божага благаслаўлення на час сэсіі, а таксама плённага летняга адпачынку. Да сустрэчы ў верасні. |
|
|
Навіны
|
|
24.05.2008 г. |
|
Урачыстасць Божага Цела адзначалі 22 мая католікі ўсяго свету. У мінскай архікатэдры вячэрнюю Святую імшу цэлебраваў Арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч разам з пробашчам парафіі ксяндзом Антоніем Клімантовічам і прысутнымі святарамі Паўлам Гедройцам, Янам Крэмісам і Аляксандрам Амяльчэняй. |
|
Падрабязней...
|
|
|
<< Перш. < Папяр. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наст. > Апошн. >>
|
| Вынікі 31 - 40 з 101 |