Rating All.BY
Навіны і аб’явы
Адкрыццё фотавыставы прысвечанай Яну Паўлу ІІ
Навіны
18.10.2008 г.

ImageУ суботу, 18 кастрычніка а 15-й гадзіне арцыбіскуп Мітрапаліт урачыста адкрыў фотавыставу, прысвечаную 30-й гадавіне выбрання Папам Яна Паўла ІІ. 60 здымкаў былі падараваныя архікатэдральнаму касцёлу  фотамайстрам  Гжэгажам Галонзкай. Мітрапаліт заклікаў усіх засяродзіцца на фотаздымках і ўзгадаць жыцце і дзеі гэтага Вялікага Папы. Запрашаем усіх парафіянаў, а таксама ўсіх каталікоў наведаць выставу. Выстава змешчана ў дольным касцёле.
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з урачыстага адкрыцця.

ФОТАРЭПАРТАЖ

 
Слова арцыбіскупа Мітрапаліта да пілігрымаў у Люрдзе
Навіны
05.10.2008 г.

ImageГлыбокапаважаныя святары і пілігрымы!
1. Ад усяго сэрца вітаю вас на гэтым святым месцы – Люрдскім гроце, дзе 150 гадоў таму аб’явілася Божая Маці. Я вельімі хацеў, каб гэтая пілігрымка адбылася і каб адбылася ў Юбілейным годзе Люрдскіх аб’яўленняў. Аб іх важнасці і актуальнасці гаворыць і той факт, што ў верасні гэтага года Папа Бэнэдыкт XVI таксама пілгрымаваў сюды. Я ўдзячны ўсім, хто арганізаваў гэтую пілігрымку і яе ўзначалівае.

Падрабязней...
 
Урачыстасць Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
Навіны
13.09.2008 г.
Image12 верасня ў нашай парафіі адзначалася урачыстасць тытулу касцёла - Імя Найсвяцейшай Панный Марыі. У гэты, святочны для ўсіх парафіян архікатэдры дзень, урачыстую святую Імшу ўвечары целебраваў Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з ім ў цэлебрацыі ўдзельчалі  Генеральны вікарый архідыяцэзіі  біскуп Антоній Дзям'янка, пробашч архікатэдры кс. Антоній Клімантовіч , а таксама шматлікія святары з розных парафій  г. Мінска і не толькі. Як зазначыў  арцыбіскуп -  свята архікатэдры - гэта не толькі свята парафіі, але свята ўсяго Касцёла на Беларусі, бо архікатэдра - Маці ўсіх касцёлаў - паўстала пасля перыяду ваяўнічага атэізму, як яскравы  знак адраджэння веры ў нашай краіне. 
Падрабязней...
 
Падарожжа на сусветны дзень моладзі 2008 у Сіднэй
Навіны
13.09.2008 г.
ImageСваімі ўражаннямі ад падарожжа дзеліцца ўдзельніца сусветных днёх моладзі ў Сіднэі - наша парафіянка Ксенія. (+фотарэпартаж)
Падрабязней...
 
Моладзевыя спатканні
Aб’явы
03.09.2008 г.

ImageШаноўная моладзь! У чацвер 4 верасня, распачынаюцца традыцыйныя моладзевыя спатканні. Вячэрняя святая Імша а 18:30 будзе целебравацца для моладзі.  У верасні, пасля гэтай Імшы будзе адбывацца моладзевая малітоўнае спатканне. З кастрычніка распачнуцца тэматычныя сустрэчы. Сардэчна заахвочваем і запрашаем прымаць актыўны удзел у святой імшы і спатканнях. Запрашаем усіх студэнтаў, навучэнцаў старэйшых класаў, працуючую моладзь і ўсіх тых хто адчувае сябе маладым душою! Будзем разам будаваць моладзевую супольнасць нашай парафіі!

 
Катэхэза
Aб’явы
30.08.2008 г.

Заняткі для дзяцей, моладзі і дарослых
у Архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
Мінск 2008-2009

Падрабязней...
 
Летнія рэкалекцыі для моладзі
Навіны
11.08.2008 г.

ImageНапрыканцы ліпеня, моладзь архікатэдры вырушыла ў падарожжа ва Украіну, каб адпачыць і перажыць рэкалекцыі на тэму  "Божае слова ў маім жыцці".  Разам з моладдзю на рэкалекцыях прысутнічаў ксёндз-новапрэзбітэр Аляксандр Сапель SDS, які кожны дзень цэлебраваў святую Імшу. Тыдзень рэкалекцый пакінуў вельмі шмат уражанняў - перш за ўсё краявіды. Амаль кожны дзень адбываліся ўзыходжанні на адну з кропак карпацкіх гор. Не прамінулі  і вышэйшую кропку Украіны - гару Гавэрла.
Выказваем словы шчырай удзячнасці ўсім, хто прычініўся да арганізацыі гэтага падарожжа. Перш за ўсё пробашчу парафіі кс. Антонію Клімантовічу, ксяндзу Аляксандру Сапелю, сёстрам кляштара ў м. Ярэмчэ за цёплы прыём і адказным за группу моладдзі.

Прапануем вашай увазе фотарэпартаж. СПАСЫЛКА

 
Першая святая Імша арцыбіскупа Мітрапаліта ў архікатэдры пасля ўручэння палія
Навіны
06.07.2008 г.

ImageУ нядзелю, 6 ліпеня ў архікатэдры святую Імшу цэлебраваў Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Гэта першая святая Імша ў Мінскай архікатэдры пасля атрымання  Мітрапалітам з рук Папы Бэнэдыкта XVI знака духоўнай улады ў мітраполіі - палія.

Падрабязней...
 
Святарскае пасвячэнне дыякана Аляксандра Сапеля
Навіны
05.07.2008 г.

ImageУ суботу, 5 ліпеня ў г. Браслаў, Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў пасвячэнне прэзбітэрату дыякану Аляксандру Сапелю, які на працягу года праходзіў дыяканскую практыку ў Архікатэдральным касцёле ў Мінску. Аляксандр Сапель належыць да супольнасць сальватарыянаў, ён першы прадстаўнік супольнасці з Беларусі. Таму на ўрачыстасць прыбыло шмат айцоў-сальватарыянаў з усёй Беларусі і з-за мяжы, у тым ліку айцец-генерал ордэну з Рыму і правінцыял з Варшавы. На Імшы прысутнічаў ксёндз-пробашч архікатэдры Антоній Клімантовіч і вернікі парафіі. Заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі новапрэзбітэра. Ксёндз Аляксандр адправіць прыміцыйную Імшу ў архікатэдры ў нядзелю 13 ліпеня.
ФОТАРЭПАРТАЖ

 
Пешая пілігрымка Мінск-Будслаў
Навіны
28.06.2008 г.
ImageУ пятніцу, 27-га чэрвеня з Мінска выйшла традыцыйная пешая пілігрымка Мінск-Будслаў. Перад пачаткам пілігрымкі ў архікатэдры а 8-й гадзіне адбылася святая Імша ў інтэнцыі пілігрымаў, якую цэлебраваў ксёндз-пробашч архікатэдры Антоній Клімантовіч. У гэтым годзе з Мінска пешам да Маці Божай выйшла больш за 350 пілігрымаў. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з гэтай падзеі.
 
<< Перш. < Папяр. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наст. > Апошн. >>

Вынікі 21 - 30 з 101


Дахаты Для друку Кантакт Пошук