|
Набажэнства Вялікай Пятніцы |
|
Навіны
|
|
16.04.2009 г. |
 10 красавіка Каталіцкі Касцёл перажываў Вялікую Пятніцу. У гэты дзень не цэлебруецца Святой Імшы і ва ўсіх касцёлах адбываецца літургія адарацыі крыжа і ўшанаванне Мукі Пана. У нашай парафіі літургію ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Прапануем фотарэпартаж. СПАСЫЛКА |
|
|
Навіны
|
|
06.04.2009 г. |
 5 красавіка Каталіцкі Касцёл адзначаў урачыстасць уваходу Пана Езуса ў Ерузалем ці Пальмовую (вербную) Нядзелю. У нашай парафіі ужо традыцыйным стала інсцэніраваная працэсія перед касцёлам з удзелам жывога восліка. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з гэтай урачыстасці. СПАСЫЛКА |
|
|
Навіны
|
|
27.03.2009 г. |
|
З 26 па 29 сакавіка ў нашай парафіі адбываліся вялікапосныя рэкалекцыі. Праводзіў рэкалекцыі айцец Юзаф Макарчык (OFMCap). Прапануем вашай увазе запісы навук рэкалекцыйных у фармаце mp3. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Абнаўленні на сайце
|
|
15.03.2009 г. |
|
Шаноўныя наведвальнікі нашай парафіяльнай старонкі! У фотагалерэю "Касцёл на старых фотаздымках" былі дададзены здымкі часоў Першай і Другой Сусветных войнаў. Крыніца - www.bundesarchiv.de ФОТАГАЛЕРЭЯ
|
|
|
Тэатральная пастаноўка - "Крыжовы шлях" |
|
Навіны
|
|
13.03.2009 г. |
 У чацвер, 12 сакавіка моладзь нашай парафіі прадставіла тэатральную пастаноўку "Крыжовы шлях". Такога кшталту інсцэніроўкі набліжаюць да часоў Езуса і падчас трывання Вялікага Посту дапамагаюць лепш перажываць гэты літургічны перыяд. |
|
|
Прэзентацыя кнігі кс. прафесара Яна Гурскага «Сустрэча з рэлігіямі» |
|
Навіны
|
|
08.02.2009 г. |
|
У суботу 14 лютага ў нашым касцёле адбылася прэзентацыя кнігі кс. прафесара Яна Гурскага «Сустрэча з рэлігіямі». У кнізе прадстаўлена апісанне рэлігій свету, у тым ліку новых рэлігійных рухаў. Прасочваецца гісторыя іх узнікнення і развіцця, робіцца агляд найбольш важных рэлігійных практык і святых кніг. Асаблівая ўвага надаецца характарыстыцы міжрэлігійнага дыялога. Пры гэтым аўтар абапіраецца на тэксты Другога Ватыканскага Сабору адносна рэлігій свету. |
|
|
Навіны
|
|
25.01.2009 г. |
 У суботу, 24 студзеня ўжо традыцыйна ў нашай святыні адбылося экуменічнае набажэнства ў якім прынялі ўдзел прадстаўнікі асноўных хрысціянскіх канфесій у Беларусі. Распачалося набажэнства святой Імшой, якую цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч разам з Апостальскім Нунцыем арцыбіскупам Марцінам Відавічам і святарамі архідыяцэзіі. Пасля Імшы адбылася супольная малітва-разваженне, завяршыў якую святочны канцэрт у выкананні хору Белтэлерадыёкампаніі - прагучала кантата "Misterium fidei". Прапануем вашай увазе фотарэпартаж. СПАСЫЛКА |
|
|
Са Святам Божага Нараджэння! |
|
Навіны
|
|
25.12.2008 г. |
|
Шаноўныя сябры і госці інтэрнэт-старонкі архікатэдральнага касцёла! Ад шчырага сэрца віншуем вас з надышоўшым святам Божага Нараджэння! Няхай любоў напаўняе вашыя сэрцы, бо Бог, ёсць любоў. Радасці, супакою ў душы і хрысціянскага аптымізму!
Пробашч архікатэдральнай парафіі кс. Антоні Клімантовіч
|
|
|
Урачыстасць Усіх Святых у мінскай архікатэдры |
|
Навіны
|
|
01.11.2008 г. |
 1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Урачыстую святую Імшу ў мінскай архікатэдры цэлебраваў у гэты дзень Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Сімпозіум прысвечаны 30-й гадавіне абрання Папам Яна Паўла ІІ |
|
Навіны
|
|
18.10.2008 г. |
|
У суботу, 18 кастрычніка ў нашым касцёле адбыўся сімпозіум, прысвечаны 30-й гадавіне абрання Папам Яна Паўла ІІ. На пачатку сімпозіума арцыбіскупа мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча павіншавалі з атрыманнем тытула Doctor honoris causa Люблінскага універсітэта. Пасля, арцыпастыр звярнуўся да прысутных з прывітальным словам і дакладам. З дакладамі выстпілі Віктар Хруль "25 галоўных падзей пантыфіката Яна Паўла ІІ", "Ян Павел ІІ вачыма журналістаў", Юзаф Макарчык - "Ян Павел ІІ і структуры каталіцкага касцёла Беларусі".
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з сімпозіуму. ФОТАРЭПАРТАЖ
|
|
|
<< Перш. < Папяр. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наст. > Апошн. >>
|
| Вынікі 11 - 20 з 101 |