|
21.10.2007 г. |
 Хутка бяжыць час, скончыліся місіі і сёння маем мэтай падсумаваць ўсё тое, што адбылося ў нашай парафіі на працягу гэтых васьмі дзён. На працягу года, парафіяне архікатэдральнай парафіі рыхтаваліся да незвычайнай падзеі – парафіяльных місій. Некалькі пакаленняў вернікаў Мінска не мелі магчымасці атрымаць такі дар ад Пана Бога – уздел у місіях. Таму і падрыхтоўка да іх была асаблівай. На працягу года трывала пілігрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай па сем’ях нашай парафіі, на працягу трох месяцаў няспынна ўзносілася малітва аб духоўным плёне місій. І нарэше 14 кастрычніка айцы кармеліты босыя - а. Аркадзій і а.Бернард урачыста ўвайшлі ў святыню. Святой Імшой а 10-й гадзіне распачаліся місіі з навукай скіраванай да дзяцей. На працягу васьмі дзён айцы ахапілі ўсе группы вернікаў навукаю слова Божага. |
|
Падрабязней...
|
|
|
14.10.2007 г. |
|
14 кастрычніка Святой Імшой а 10-й гадзіне ў нашай парафіі распачаліся парафіяльныя місіі, да якіх рыхтаваліся на працягу года. На пачатку Імшы пад гукі гімну да Духа Святога Veni Creator Spiritus ксёндз – пробашч Антоні Клімантовіч урачыста, з рэліквіямі, увёў місіянераў айца Бернарда і айца Аркадзя ў святыню. |
|
Падрабязней...
|
|
|
13.10.2007 г. |
|
Святыя місіі — гэта заўсёды час Божай ласкі, час, калі Хрыстус уваходзіць у нашыя дамы, кватэры, у нашыя сэрцы. Таму хачу запрасіць вас усіх прыняць актыўны ўдзел у парафіяльных місіях.
|
|
Падрабязней...
|
|
|
23.09.2007 г. |
|
Парафіяльныя місіі 14-21 кастрычніка 2007 г. Ужо зараз прапануем азнаёміцца з планам парафіяльных місій: |
|
Падрабязней...
|
|
|