Rating All.BY
Аб’явы
Аб'явы для моладзі

Запрашаем моладзь далучацца да актыўнага ўдзелу ў жыцці парафіі!

Падрабязней...
 
Парафіяльны хор запрашае

ImageЗ пачаткам новага навучальнага года, традыцыйна распачынаюцца рэпетыцыі нашага моладзевага парафіяльнага хора GLORIA. Сардэчна запрашаем усіх, хто хацеў бы спяваць у хоры і гэтым больш актыўна прычыніцца да праслаўлення Бога падчас набажэнстваў, далучыцца да хора. Не абявязкова мець музычную адукацыю - галоўнае мець моцнае жаданне! Жадаючых просім звяртацца да арганістаў або ў закрыстыю.

 
Моладзевыя спатканні

ImageШаноўная моладзь! У чацвер 4 верасня, распачынаюцца традыцыйныя моладзевыя спатканні. Вячэрняя святая Імша а 18:30 будзе целебравацца для моладзі.  У верасні, пасля гэтай Імшы будзе адбывацца моладзевая малітоўнае спатканне. З кастрычніка распачнуцца тэматычныя сустрэчы. Сардэчна заахвочваем і запрашаем прымаць актыўны удзел у святой імшы і спатканнях. Запрашаем усіх студэнтаў, навучэнцаў старэйшых класаў, працуючую моладзь і ўсіх тых хто адчувае сябе маладым душою! Будзем разам будаваць моладзевую супольнасць нашай парафіі!

 
Катэхэза

Заняткі для дзяцей, моладзі і дарослых
у Архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
Мінск 2008-2009

Падрабязней...
 
Моладзевыя спатканні

Шаноўная студэнтская моладзь! У сувязі з надыйшоўшым часам іспытаў і залікаў, у нашай парафіі скончваюцца традыцыйныя спатканні, якія адбываліся ў чацвер. Адновяцца яны ў верасні, з пачаткам новага навучальнага года. Жадаем Божага благаслаўлення на час сэсіі, а таксама плённага летняга адпачынку. Да сустрэчы ў верасні.

 
УВАГА! Змяняецца расклад святой Імшы для студэнтаў і моладзі!

ImageШаноўная моладзь, студэнты! З 10 красавіка 2008 года змяняецца расклад моладзевай святой Імшы.  Святая Імша для моладзі будзе цэлебравацца ў чацвер а 18:30! Таксама шчыра заахвочваем вас прымаць удзел у моладзевых спатканнях, якія будуць мець мейсца пасля святой Імшы і будуць праводзіцца ў выглядзе біблійных разважанняў у групах. Першае такое спатканне адбылося у чацвер 10 красавіка і пакінула шмат прыемных уражанняў. Праводзіць спатканні будуць кс. Віталій Драздоўскі і кс. Юры Санько. Сардэчна запрашаем далучацца і разам пазнаваць Святое Пісанне, тым больш што 2008 год аб'яўлены ў Касцёле - годам Божага Слова. 
Завяршацца сустрэчы будуць у касцёле супольнай адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 
Казанні з Імшы на радыё

Паважаныя наведвальнікі сайту архікатэдральнай парафіі! На нашым сайце з'явіўся новы раздзел пад назвай "Казанні з Імшы на радыё"  У гэтым раздзеле будуць змяшчацца гаміліі, якія прамаўляліся ці будуць прамаўляцца  падчас трансляцый святой Імшы на першым канале беларускага радыё. Спадзяемся, што друкаваныя казанні прычыняцца да больш глыбокага разумення слова Божага і прынясуць духоўны плён. Матэрыялы будуць дадавацца паступова. 

 


Дахаты Для друку Кантакт Пошук